Присылайте свои фотографии на конкурс «Гэта наша з табою Шуміліншчына»

Мир увлечений

Распляскаўся туман малаком…
Фота Вячаслава Васёхі, в. Мікалаева.

Фотаконкурс «Гэта наша з табою Шуміліншчына»
Нагадваем, што для аматараў фатаграфіі раённая газета “Герой працы” аб’явіла фотаконкурс “Гэта наша з табою Шуміліншчына”.
Умовы конкурсу. На здымках адлюстроўваем родныя мясціны – будзе гэта рэчка ці возера, лес ці поле, вёска ці гарадскі пейзаж, адметныя ці малавядомыя мясціны. Здымак не трэба апрацоўваць у фоташопе.
Кожная фотаработа павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: імя і прозвішча аўтара, яго ўзрост і адрас (каб было зразумела, дарослы гэта чалавек ці школьнік і было куды дасылаць ганарар); назву работы з указаннем адлюстраванай мясцовасці (напрыклад: “Усход над возерам Будавесць”).
Лепшыя на погляд рэдкалегіі фотаздымкі мы надрукуем у газеце “Герой працы”, змесцім на сайце www.shumilino.bу.
Аўтары надрукаваных здымкаў атрымаюць ганарар. А ўсе разам мы папоўнім фотапартрэт Шумілінскага раёна.
Работы дасылайце па адрасе 211259 г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 24 ці на электронную пошту G_pracy@vitebsk.by.

Надрукавана ў № 53 ад 10.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *