Бешенство — это очень опасно!

Здоровье

Шаленства
Шаленства – адно з самых небяспечных інфекцыйных захворванняў жывёл і чалавека, пры якім паражаецца нервовая сістэма. Гэту смяротную хваробу можна папярэдзіць, своечасова звярнуўшыся за медыцынскай дапамогай. Пры шаленстве хатняя жывёла паводзіць сябе неспакойна, агрэсіўна. У сабакі адвісае хвост і ніжняя сківіца, выдзяляецца шмат сліны, з’яўляецца хісткая паходка. Дзікія жывёлы губляюць асцярожнасць, не баяцца людзей і прыходзяць у вёскі.
Шляхі заражэння: пры ўкусе хворай жывёлы (найбольш небяспечныя – у вобласці шыі, галавы і кісцей); пры траплянні сліны на слізістыя абалонкі вачэй, носу, роту, на пашкоджаную скуру; пры зняцці скуры і раздрабленні тушы хворай жывёліны.
Як праяўляецца захворванне ў людзей? Першыя сімптомы могуць праяўляцца ў месцы пашкоджання ў выглядзе мышачнага паторгвання, свербу, болю. Адзначаецца беспрычынная трывога, страх, павышаная адчувальнасць да святла і гукаў, тэмпература. Потым могуць з’явіцца прыступы вадабоязі: балючыя спазмы мышц глоткі і гартані пры спробе папіць, пры гуках вады, якая льецца. З кожным днём хвароба прагрэсіруе, развіваюцца паралічы. Смерць наступае ад спынення дыхання і сардэчна-сасудзістай дзейнасці.
Меры прафілактыкі: абавязковае прышчэпліванне хатніх жывёл (робяць у ветстанцыі); выгул хатніх сабак у намордніку і на павадку; калі вашага гадаванца ўсё ж пакусала дзікая жывёла, трэба звярнуцца ў ветэрынарную службу, як і ў выпадку, калі ён паводзіць сябе незвычайна; не трэба забіваць жывёлу, якая пакусала ці падрапала чалавека, бо за ёй павінна быць устаноўлена 10-дзённае ветэрынарнае назіранне; таксама варта пазбягаць кантакту з дзікімі і бадзяжнымі жывёламі; пры знаходжанні трупа жывёлы нельга чапаць яго, а трэба паведаміць у ветэрынарную службу; у выпадку ўкусу рану неабходна шчодра прамыць вадой з мылам, краі раны апрацаваць настойкай ёду, а затым звярнуцца да ўрача.
У 2015 годзе шалёныя жывёлы выяўлены ў Аршанскім і Лепельскім раёнах (па 3), у г. Орша – 2, Віцебскім, Сенненскім і Пастаўскім раёнах – па 1. Зніжэнню захворваемасці садзейнічала раскідванне прынад з вакцынай у лясістай мясцовасці з дапамогай авіяцыі. Толькі сёлета прынады – амаль 558 тысяч штук – раскіданы на тэрыторыі 15 раёнаў вобласці.
За 6 месяцаў 2015 года за аказаннем антырабічнай дапамогі ў арганізацыі аховы здароўя вобласці звярнулася 1308 чалавек, з іх 335 – дзеці да 14 год.
У Шумілінскую ЦРБ за аказаннем антырабічнай дапамогі за 8 месяцаў звярнулася 17 чалавек. Дзякуючы праводзімай прафілактычнай рабоце выпадкаў захворвання шаленствам сярод насельніцтва ў 2015 годзе не зарэгістравана.
Мікалай МІХАЛАЧКІН, урач-хірург Шумілінскай ЦРБ,
Наталля КАЗЛОВА, памочнік эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *