Медалью «За безукоризненную службу» награждён Иван Беззубенко

Актуалии Безопасность Общество

Медаль уручыў міністр
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём “За бездакорную службу” 3-яй ступені ўзнагароджаны вадзіцель пажарна-аварыйнай выратавальнай часці № 1 прапаршчык унутранай службы Іван Цімафеевіч Бяззубенка.

Ганаровую ўзнагароду шумілінскаму выратавальніку ўручыў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант унутранай службы Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка. Цырымонія ўзнагароджання лепшых супрацоўнікаў райаддзелаў вобласці прайшла ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях.
Як лічаць калегі І. Ц. Бяззубенкі, ён заслужыў такую ўзнагароду сваёй адданасцю службе і бездакорнай работай – Іван Цімафеевіч працуе ў райаддзеле больш за дваццаць гадоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 95 ад 04.12.2015 г.



1 комментарий по теме “Медалью «За безукоризненную службу» награждён Иван Беззубенко

  1. МОЛОДЕЦ.ЕСТЬ ЕЩЁ НАСТОЯЩИЕ МУЖЧИНЫ В ФОРМЕ.ОХОТНИК СПОРТСМЕН НАСТОЯЩИЙ СЕМЬЯНИН…ГОРЖУСЬ ТОБОЮ СОСЕД.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *