З газом не шутят. Трое погибших за прошлый год

Безопасность

Не жартуйце з газам!
З прыходам газу чалавек адчуў  шмат зручнасцяў ў сваім паўсядзённым побыце. Аднак трывожыць, што не спыняюцца пры гэтым няшчасныя выпадкі пры карыстанні газам. За мінулы год па рэспубліцы адбылося 26 здарэнняў, пацярпела 38 чалавек, трое — са смяротным зыходам. Таму не лішне будзе нагадаць аб правілах карыстання газавымі прыборамі, ад якіх абавязковы адвод прадуктаў згарання ў асобны дымаход. У ім абавязкова павінна быць спраўная цяга. Праверыць яе проста: трэба паднесці ў дымаход запаленую запалку. Калі полымя адхіляецца ў бок прыбора — цяга адваротная, не адхіляецца — цягі няма. У абодвух выпадках карыстацца газам забаронена. Калі ж пачулі пах газу ў памяшканні, трэба абавязкова патэлефанаваць у газавую службу па нумары 104. Нельга курыць, карыстацца адкрытым агнём, уключаць электраасвятленне, карыстацца электрапрыборамі.
За 2010 год на аб’ектах газаразмеркавальных сістэм краіны адбылося 4 інцыдэнты, звязаныя з пашкоджаннем падземных газаправодаў. Гэтыя здарэнні прымусілі нагадаць, што ў межах ахоўнай зоны газаправодаў і збудаванняў забаронена без пісьмовага дазволу  РВУ “Шумілінарайгаз”  праводзіць усякія работы, ладзіць стаянкі, весці геадэзічныя і іншыя работы, калі трэба бурыць свідравіны, шуфры, браць пробы грунту (акрамя ўзораў глебы). Таксама забаронена весці  меліярацыйныя і будаўнічыя работы. Акрамя гэтага, у межах ахоўнай зоны газаправодаў нельга рабіць звалкі і складваць матэрыялы, саджаць дрэвы і разводзіць вогнішчы, ставіць на стаянку транспарт. Парушэнне правілаў карыстання газам караецца адпаведнымі штрафнымі санкцыямі.
С. ДЗМІТРЫЕНКА, галоўны інжынер РВУ “Шумілінарайгаз”.
Надрукавана ў №19 ад 15.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *