Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшоў абласны чэмпіянат па грэка-рымская барацьбе.  У чатырох вагавых катэгорыя на вядучых ролях былі обальскія спартсмены, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. Чэмпіёнамі вобласці сталі Кірыл Чухноў (вагавая катэгорыя 71 кг) і Ягор Ганушчанка (вагавая катэгорыя 76 кг), сярэбранымі прызёрамі – Дзмітрый Кучмароў (вагавая катэгорыя 66 кг) і Яўген Грачухін (вагавая катэгорыя 76 кг). Трапіўшы ў прызавую тройку абласнога чэмпіянату, абальчане выканалі нарматыў кандыдатаў у майстры спорту.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2016 г.

Футбол. Першае паражэнне
У нядзелю ФК “Шуміліна” правёў чарговы матч. На жаль, няўдачна. Госці, ФК “Полацкгаз”,  вызначыліся на першых хвілінах матча, забіўшы першы гол. Праўда, пасля прапушчанага мяча шумілінскія футбалісты завалодалі ініцыятывай. Толькі гэта не прынесла аніякага плёну: полацкая каманда адказвала вострымі контратакамі, і калі б не майстэрства галкіпера Аляксандра Маслюка, лік стаў бы разгромным ужо ў сярэдзіне першага тайма. Але палачане дамагліся свайго, забіўшы пад канцоўку першых 45-ці хвілін другі мяч. У другім тайме ФК “Шуміліна” яшчэ двойчы прапусціў.
Вынікі апошняга туру: ФК “Шуміліна” – ФК “Полацкгаз” – 0:4,  ФК “Глыбокае” – ФК “Паставы” – 5:0,  ФК “Шаркоўшчына” – ФК “Лепель” – 1:5.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *