Шумилинские коммунальники сильны в художественной самодеятельности

Общество

Перамаглі ў дзвюх намінацыях
Абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці сумесна з упраўленнем ЖКГ Віцебшчыны правялі дзявяты агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці пад дэвізам “Падзяліся талентам”. Конкурс быў прысвечаны Году культуры.
“У Глыбокае з’ехаліся самадзейныя артысты з  Віцебска, Лёзна, Новалукомля, Оршы, Паставаў, Полацка, Докшыц і іншых райцэнтраў, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі УП ЖКГ Таццяна Лявонава. – Дзявяты год запар прымаюць удзел у конкурсе і прадстаўнікі нашай прафсаюзнай арганізацыі. На гэты раз у Глыбокае ездзілі 13 самадзейных артыстаў”.
І выступілі, трэба адзначыць, нядрэнна: сярод прадстаўленых на конкурс чатырох намінацый перамаглі ў дзвюх: “Лепшы арыгінальны нумар” (паказвалі сцэнку “На конкурс”) і “Лепшае выступленне сярод ветэранаў” (тэатралізаванае выступленне “Балада пра маці”). Ад абласнога камітэта прафсаюза і ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебшчыны артысты з Шуміліна атрымалі граматы і грашовае ўзнагароджанне.
“Усе ўдзельнікі конкурсу выступі дастойна. Вельмі важна, што разам з моладдзю ў конкурсе бралі ўдзел і ветэраны камунальных службаў, пра якіх не забываюць у прафсаюзных арганізацыях, – расказаў намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў вобласці Аляксей Юсікаў. – Прыемна адзначыць, што колькасць талентаў сярод вакальных груп, харэаграфічных нумароў, выканаўцаў размоўнага жанру з года ў год расце”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *