На мопеде, на мотоцикле, на скутере… Колёс меньше — опасности больше

Бяспека

“Колаў менш – небяспекі больш”
З 20 па 30 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычнае мерапрыемства “Колаў менш – небяспекі больш”.
Разам з інспектарам ДПС Максімам Русецкім на мінулым тыдні мы дзяжурылі на вуліцах райцэнтра. Супрацоўнік ДАІ спыніў каля дваццаці кіроўцаў мапедаў, матацыклаў і скутараў. Былі выяўлены два парушэнні. Адзін жыхар райцэнтра ехаў на матацыкле без уключанага бліжняга святла (у светлы час сутак на ўсіх мапедах, матацыклах і скутарах павінна быць уключана бліжняе святло фар), у другога кіроўцы адсутнічала страхоўка на скутар. На парушальнікаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. За не ўключаныя габарыты ў час руху пагражае штраф да 2 БВ, за адсутнасць тэхагляду – ад 1 да 3 базавых велічынь.
Як расказаў Максім Русецкі, не ўключанае бліжняе святло фар і незашпілены шлем – самыя распаўсюджаныя парушэнні сярод матацыклістаў. Нямала выпадкаў, калі на мапед ці скутар няма страхоўкі. Як правіла, такія парушэнні здзяйсняюць маладыя людзі, якія часта купляюць з рук не новыя мапеды. Што датычыцца новых хуткасных матацыклаў і скутараў, то іх гаспадары дысцыплінаваныя на дарогах, і транспартныя сродкі зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку.
Па падліках начальніка ДАІ М. У. Гаралевіча, за студзень-май гэтага года на дарогах раёна парушылі правілы дарожнага руху 45 матацыклістаў (5 з іх не мелі правоў, 2 былі ў стане алкагольнага ап’янення) і 79 веласіпедыстаў (два веласіпедысты былі нецвярозыя, за што атрымалі штраф ад 3 да 5 базавых велічынь).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *