Сделать по закону: если вы предприимчивы, но регистрироваться в качестве ИП не хотите…

Общество Экономика

І з даходам для сябе
Мець дадатковы заробак, не парушаючы законаў, можна. Дастаткова вельмі захацець прымяніць свае веды і талент на карысць людзям і з даходам для сябе.
Як патлумачыў начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне Аляксей Васільевіч Ільінец, зусім неабавязкова рэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам, калі вы рашылі (не прыцягваючы да сваёй справы нікога з боку) заняцца рамяством, вырошчваннем агародніны, драбленнем зерня, выпасам жывёлы, уборкай памяшканняў, дзённым доглядам за дзецьмі. Да прадпрымальніцкай не адносяцца і адвакацкая, і асабістая натарыяльная дзейнасці, рэпецітарства, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Без рэгістрацыі ІП можна гандляваць на рынку таварамі да пяці дзён у месяц.
Папярэдне неабходна напісаць заявы аб намеры заняцца аграэкатурызмам у выканаўчы орган і для пастаноўкі на ўлік у падатковую інспекцыю. Па іншых паслугах заява падаецца толькі ў падатковую інспекцыю. Упэўнены, што актыўным і прадпрымальным спадабаецца і спрошчаны варыянт платы адзінага штомесячнага падатку, велічыня якога залежыць ад месца і віду дзейнасці.
Больш падрабязную інфармацыю па сістэме падаткаабкладання фізічных асоб можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне (вул.  Кароткіна, 14).
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №29 ад 19.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *