Клещи переходят в атаку

Здоровье

Хвароба Лайма ці лайм-барэліёз
За красавік бягучага года ў Шумілінскую ЦРБ звярнулася 4 чалавекі, з іх у двух выпадках знятыя з людзей кляшчы заражаныя лайм-барэліёзам.
У апошнія гады павялічваецца колькасць людзей, пакусаных кляшчамі-паразітамі, якія пераносяць шэраг небяспечных хвароб. За мінулы год ў Віцебскай вобласці звярнуўся ва ўстановы аховы здароўя 4881 чалавек, у 41 выпадку зарэгістраваны на лаймбарэліёз. Клешч можа ўкусіць:
— у час пражывання і работы ў лясной зоне (“вахтавы перыяд”);
— пры рабоце на прысядзібным ці дачным участку;
– у час паездак за горад, прагулак у лесе, парках і лесапарках у цёплы перыяд года.
Як папярэдзіць укус кляшча:
— насіце у час знаходжання ў лесе адзенне, якое максімальна абараняе адкрытыя ўчасткі цела;
— выкарыстоўвайце сродкі, якія адпужваюць кляшчоў (рэпеленты);
— праз кожныя дзве га-дзіны ў лесе і адразу пасля выхаду з лесу  правядзіце сама- і ўзаемаагляд з мэтай зняцця з адзення ці цела насякомых і кляшчоў. У выпадку знаходжання ў лесе дамашніх сабак, дасканала аглядаць іх поўсць да пасадкі ў траспарт;
— рэгулярна выдаляйце ламачча, сухастой, праводзьце высечку непатрэбных кустоў і выкошвайце траву на асабістых прысядзібных ці дачных участках;
— не дапускайце выпасу коз ў лясной зоне на неакультураных пашах, казінае малако спажывайце толькі ў гатаваным выглядзе.
Калі вы знайшлі на целе кляшча, які прысмактаўся, неабходна выдаліць яго ці як мага хутчэй звярнуцца ў амбулаторна-паліклінічную ўстанову для назначэння прафілактычнага лячэння лайм-барэліёза. Максімальны эфект лячэння дасягаецца ў першыя тры дні з даты прысмоктвання.
В. Шарафутдзінава, памочнік эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.

Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *