Торф из Оболи пользуется популярностью на внешних рынках

Экономика

Начальник участка Оболь Иван Бучкин и мастер Екатерина Банникова обсуждают планы на рабочий день.

Обальскі  ўчастак  ВУ  “Віцебскторф”:  дзень  сённяшні
Год таму на базе торфапрадпрыемстваў Віцебскай вобласці было створана новае структурнае падраздзяленне –  ВУ “Віцебскторф”, у якое ўвайшлі тры ўчасткі: у Крулеўшчыне (Докшыцкі раён), п. Акцябрскі (Чашніцкі раён) і ў Обалі (былое прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы торфу “Полацкгаз”).
Вытворчасць па здабычы і перапрацоўцы торфу ў Обалі набыло новае дыханне, лічыць начальнік участка І. С. Бучкін. “Мы працуем стабільна, – кажа Іван Сямёнавіч. –  Здабываем торф, кіпуем, рэалізуем. Асноўная ўдарная сіла – механізатары – працуюць на торфаздабываючых участках Сідзень і Чысцік. У нас дастаткова тэхнікі, каб выконваць даведзеныя планы. Ды і кожны з работнікаў на сваім месцы. Запчасткі купляюцца своечасова, машыны рамантуюць прафесіяналамі сваёй справы”.
Калі ўчастак па здабычы і перапрацоўцы торфу ў Обалі перайшоў да ВУ “Віцебскторф”, вытворчасць стала больш сучаснай і мадэрнізаванай. У прыватнасці, з Крулеўшчыны прыгналі дзве новыя пнеўматычныя машыны па здабычы торфу – яны, нібыта пыласос, засмоктваюць верхні сухі слой торфу. На думку спецыялістаў, такая  пнеўматычная ўборка больш зручная, чым механічная.
Пра работу вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу расказаў намеснік дырэктара вытворчасці ВУ “Віцебскторф” Дзяніс Мікалаевіч Барздыка: “На 28 жніўня ў нас быў поўнасцю выкананы план па здабычы верхавога торфу (44 тысячы тон). На ўчастку Обаль сёлета здабыта 9386 тон торфу (7367 тон верхавога, 1869 тон кавалкавага і 150 тон торфу для кампасціравання). Вытворчасць гатовай прадукцыі складае 5,8 тысячы тон.  Рэалізавалі на экспарт 4,2 тысячы тон”.
Работнікі ўчастка ў Обалі дбаюць пра заўтрашні дзень. У прыватнасці, на ўчастку Сідзень вядзецца ўладкаванне новых плошчаў. А на днях пачнецца падрыхтоўка балота для здабычы торфу ў наступным годзе: трэба зрабіць “рамонт палёў”, гэта значыць асушыць валавыя каналы, выцягнуць і вывезці карчы з тарфяных залежаў.
Прыемна адзначыць, што сярод лепшых спецыялістаў ВУ “Віцебскторф”, якіх адзначылі да Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, шмат абальчан. У прыватнасці, грамату ВУ “Віцебскаблгаз” атрымаў вадзіцель аўтамабіля Сяргей Глушко,  Ганаровай граматай ВУ “Віцебскторф” узнагароджаны механізатар Яўген Кучмароў. Падзякі атрымалі механізатар Віталь Васілевіч, грузчык Алена Краснова, вальшчык лесу Анатоль Ласкуноў, вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Казлоў. На Дошку гонару ВУ “Віцебскторф” занесены прозвішчы слесара па рамонце Віктара Арлюкевіча і аператара праграмных электронна-вылічальных машын Іны Прыгун.
Ля адміністрацыйнага будынка ў Обалі парадак і чысціня, буяюць кветкі на дагледжаных клумбах. Не дарэмна ж у гэтым годзе ВУ “Віцебскторф” сярод усіх прадпрыемстваў “Віцебскаблгаза” заняло першае месца на першым этапе спаборніцтваў па добраўпарадкаванні і другое месца на другім этапе. Д. М. Барздыка пахваліўся і спартыўнымі дасягненнямі прадпрыемства: сёлета каманда ВУ ”Віцебскторф” перамагла ў спартакіядзе  сярод інжынерна-тэхнічных работнікаў. Да гонару нашага раёна, сярод удзельнікаў спартакіяды былі і абальчане.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *