Очередные победы Ивана Москалькова

Спорт, туризм

На старце Іван Маскалькоў
У Наваполацку прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод начальнікаў змен “Лепшы начальнік змен-2011” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гонар нашага раёна абараняў начальнік змены раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Маскалькоў. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе веданне і выкананне тэарэтычных і практычных нарматываў. Наш зямляк заняў трэцяе месца.
* * *
Паспяхова выступіў Іван Маскалькоў на абласных спаборніцтвах, прысвечаных 20-годдзю ўтварэння Цэнтра спецыялізаванай падрыхтоўкі “Дынама”. У абсалютным першынстве (без  дзялення па вагавых катэгорыях) па гіравым спорце Іван заняў трэцяе месца.
* * *
На чэмпіянаце вобласці спартыўнага таварыства “Дынама” па гіравым спорце, які праходзіў у Віцебску, майстар спорту Іван Маскалькоў у вагавой катэгорыі да 70 кг заваяваў першае месца. Ён падняў 24-кілаграмовую гіру 140 разоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №45 ад 17.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *