Шумилинские музейщики едут в школы со своими экспонатами

Культура

“За кожным экспанатам – свой час і лёс”
Работа Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея накіравана на патрыятычнае выхаванне. Таму служаць і розныя тэматычныя выставы. Напрыклад, у маі-чэрвені ў музеі ладзілася выстава “За кожным экспанатам – свой час і лёс”, якую наведвалі дарослыя і дзеці. З гэтай жа выставай работнікі музея наведалі школьныя аздараўленчыя лагеры Обальскай, Кардонскай, Лявонаўскай, Амбросавіцкай і іншых школ раёна. А ў Дзень ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны пабывалі ў Мікіціхінскай і Мішневіцкай школах.
Старшы навуковы супрацоўнік музея Святлана Віктараўна Іванова правяла ўрокі памяці. Аповед атрымаўся цікавым і насычаным, ён быў падмацаваны наглядна. Выстава рабятам спадабалася. Бронежылет ці гранаты цікава было паглядзець на свае вочы, узяць у рукі патроны ці вінтоўку. З такой зброяй прадзеды хлопчыкаў і дзяўчынак змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў гады  Вялікай Айчыннай вайны.
З урокаў памяці дзеці даведаліся пра герояў-землякоў, пра штурмавыя брыгады, пра рэактыўныя снарады, пра палявую кухню… І тыя чатыры дзесяткі экспанатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, што былі прадстаўлены на выставе, і карціны мастакоў на ваенную тэматыку – усё гэта поўнілася духам геройства і патрыятызму.
Дарэчы, грошы, выручаныя ад тэматычнай выставы, будуць накіраваны музеем на будаўніцтва гістарычнага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *