Объявлен конкурс детского рисунка «Беларусь непокоренная», «Я помню! Я горжусь!»

Актуалии

“Беларусь нескароная”,  “Я помню! Я ганаруся!”

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь аб’явіла новы конкурс на лепшы дзіцячы малюнак “Беларусь нескароная”,  “Я помню! Я ганаруся!”, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс пройдзе ў два этапы. Першы – “Беларусь нескароная” – прысвячаецца 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і працягнецца да 1 чэрвеня 2019 года. Другі – “Я помню! Я ганаруся!” –  арганізатары прысвячаюць 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, гэты этап працягнецца да 1 красавіка 2020 года.
Як адзначыў намеснік ваеннага камісара Ігар Аляксееў, конкурсныя работы трэба адпраўляць па адрасе: 220029, г. Мінск, вул. Багдановіча, 29, дзяржаўная ўстанова “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Ваяр” (з паметкай “На конкурс малюнка”).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2019 г.