Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці

Грамадства Навіны

Праграма  святочных  мерапрыемстваў,  прысвечаных  Дню  маці
У гэты дзень з віншаваннямі да матуль на рабочых месцах звернуцца кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, лідары прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, будуць арганізаваны шматлікія разнастайныя святочныя мерапрыемствы, многія з якіх пачаліся на бягучым тыдні, прадоўжацца на наступным.
14 кастрычніка        16.00

Дзіцячая школа мастацтваў
Адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне раённай прэміяй імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай; канцэрт «О, як цудоўна гэта слова – МАМА!».
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2019 г.


Малебен аб здароўі ўсіх маці
14 кастрычніка
8.30 – храм Святога Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна)
9.00 – храм Святога Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль)
18.00 – касцёл-санктуарый Маці Божай Фацімскай (г. п. Шуміліна)

У грамадскіх арганізацыях
Раённая арганізацыя ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» разам з аўтаклубам
14 кастрычніка – выязныя канцэрты «Самая цудоўная з жанчын – маці»
12.00 – в. Мікалаева, 14.00 – в. Лявонава, 16.00 – г.п. Обаль, участковая бальніца.
Раённая арганізацыя Беларускага грамадскага
аб’яднання ветэранаў
15 кастрычніка, 12.00, музей – арт-сустрэча «Жыццё ў творчасці – творчасць у жыцці» (для ўдзельнікаў музейнага праекта «Народны раднік»)
Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын»
17 кастрычніка, 15.30 – круглы стол «Імем маці я ганаруся».

Установы культуры
Святочныя канцэрты да Дня маці пройдуць:
11 кастрычніка – Лескавіцкі СК (14.30);
13 кастрычніка – Обальскі ГДК (15.00), Слабадскі СДК (12.00), Лаўжанскі СЦК (16.00), Амбросавіцкі СДК (16.00), Грудзінаўскі клуб-бібліятэка (15.00), Ляжнёўскі СК (14.00), Полькавіцкі клуб-бібліятэка (15.00), Кардонскі СК (14.00), Башнёўскі СК (14.00), Сіроцінскі СК (15.00, канцэрт на даму);
14 кастрычніка – Мішкавіцкі СК (15.00, канцэрт на даму).
Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы
музей:
з 10 па 27 кастрычніка – выстава фатаграфій «Мама+Я!»
Обальскі філіял – музей Обальскага камсамольскага падполля:
з 1 па 27 кастрычніка – выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці  «Натхненне»,
з 10 па 18 кастрычніка – музейна-педагагічны занятак да Дня маці «Сагрэць душу цяплом»
Шумілінскі раённы дом рамёстваў
З 14 па 21 кастрычніка, Мішневіцкі філіял раённага Дома рамёстваў – выстава народнай творчасці «Малюнак цудоўнай ніткай»
Цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма
15 кастрычніка разнастайныя мерапрыемствы пройдуць у бібліятэках раёна: літаратурна-музычныя кампазіцыі –  у дзіцячай бібліятэцы, Кардонскай, Мішневіцкай і Мішкаўскай сельскіх бібліятэках, літаратурна-музычныя вечары – у Дабейскай і Лаўжанскай сельскіх бібліятэках, святочная праграма – у Амбросавіцкай сельскай бібліятэцы, духоўная гадзіна – у Башнёўскай сельскай бібліятэцы, бібліяквілт – у Слабадской сельскай бібліятэцы. Тэатралізаваная  інсталяцыя “Ты адна такая – любімая, родная” будзе арганізавана ў цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Установы адукацыі

З 10 па 19 кастрычніка шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, пройдуць ва ўсіх установах агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі.

Шумілінская цэнтральная раённая бальніца
З 8 па 14 кастрычніка – правядзенне сустрэч і кансультацый па пытаннях аховы здароўя жанчын і дзяцей.
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2019 г.