Будущие руководители образования Витебской области побывали в Шумилинском районе

Образование

Слободская детский сад-СШ

Высокая ацэнка
На мінулым тыдні Шуміліншчыну наведалі работнікі адукацыі з усіх раёнаў вобласці, тыя, што складаюць рэзерв кадраў і ў будучым змогуць узначальваць аддзелы адукацыі. Усяго прыехала больш за 30 чалавек на чале з Васілём Горбылем, начальнікам аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.
Што зацікавіла менавіта ў нашым раёне? Справа ў тым, што ў кастрычніку праводзілася франтальная праверка работы адукацыйнай сістэмы Шумілінскага раёна, па выніках якой і было вырашана прывезці будучых кіраўнікоў менавіта сюды: работа, дасягненні і наватарствы  нашых педагогаў былі высока ацэнены. У першую чаргу госці завіталі ў Слабадскую школу. Яшчэ яны наведалі Светласельскі дзіцячы яслі-сад, Обальскую, Мікіціхінскую і Башнёўскую школы. Канкрэтна ў Слабадской школе педагогаў уразіла найперш сама школа, яе эстэтычны выгляд, таксама ўзровень метадычнай работы,  разнастайныя педагагічныя знаходкі. У Обальскай СШ адзначылі гаспадарчую дзейнасць і работу рэсурснага цэнтра. “У цэлым уражанні ад наведвання нашага раёна самыя добрыя”, — падсумаваў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама П. У. Спірыдонаў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №90 ад 22.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *