Дом культуры в Шумилино готовится к встрече Нового года

Актуалии Культура

О чём царь в своём царстве не знал

Свята для ўсіх
Навагоднія святы, напэўна, самыя жаданыя. Выхадныя, канікулы… Дзеці чакаюць ад іх Дзеда Мароза, елкі і падарункаў, дарослыя – надзей на лепшае.
А вось для работнікаў культуры Новы год – адзін з самых напружаных працоўных перыядаў, калі кожны дзень на працягу двух тыдняў да і пасля 1 студзеня распісаны літаральна пагадзінна. Бо менавіта яны, работнікі клубаў і дамоў культуры, дораць нам святочны настрой, ствараюць атмасферу казкі, забаўляюць на дыскатэках і канцэртах.
Штогод работнікі культуры нашага раёна рыхтуюць прыемныя сюрпрызы для жыхароў Шуміліна і Обалі, аграгарадкоў і вёсак раёна. Напярэдадні святаў карэспандэнт газеты наведаў Шумілінскі гарадскі Дом культуры, каб даведацца, што чакае жыхароў і гасцей райцэнтра на Новы год.
“Праграма распрацавана насычаная, яна павінна задаволіць усіх, — расказала мастацкі кіраўнік ГДК Ірына Салаўёва. – Улічвалі інтарэсы і моладзі, і людзей старэйшага пакалення. Шмат мерапрыемстваў для дзяцей”. І сапраўды, пачатак святочнай праграмы запланаваны на каталіцкія каляды – 25 снежня, а заканчэнне адбудзецца 8 студзеня – амаль тры дзясяткі розных мерапрыемстваў.
Галоўнай падзеяй сёлета стане прэм’ера казкі “Варвара-краса – доўгая каса” 25 снежня. Казка разам з дзіцячым ранішнікам “Выкраданне Дзеда Мароза” складуць аснову дзіцячай забаўляльнай праграмы на ўвесь святочны час. У ГДК цяпер у разгары рэпетыцыя спектакля (на здымку)
Вучні старэйшых класаў і моладзь амаль штодзень змогуць адпачыць на святочных дыскатэках, забаўляльных і гульнявых праграмах.
Для ветэранаў будзе арганізавана творчая сустрэча і канцэрт, навагодні баль “Разборкі ля ёлкі”.
З буйных мерапрыемстваў варта назваць раённую дабрачынную ёлку ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” 28 снежня і гарадскую елку 3 студзеня, тэатралізаваны канцэрт “Калядныя пасланнікі” 7 студзеня. Ну, а ў навагоднюю ноч вяселле будзе з вечара і да ранку. Пачнецца апошні вечар 2011 года забаўляльнай праграмай для моладзі і прадоўжыцца ўжо 1 студзеня ля галоўнай елкі ў парку прадстаўленнем “Навагодняя казка Шахеразады” і дыскатэкай “Навагодні хіт-парад” у ГДК.
Ёсць у спісе і тэатралізаваныя віншаванні дзяцей і работнікаў прадпрыемстваў. Хто яшчэ не заказаў Дзеда Мароза са Снягуркай дамоў – спяшайцеся.
Шмат навагодніх мерапрыемстваў падрыхтавалі і ў вясковых клубах і дамах культуры.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *