Спрашивали – отвечаем: Кому в школе положена спецодежда?

Вопрос-Ответ

Павінны выдаваць, але не хапае грошай У рэдакцыю патэлефанаваў работнік Навікоўскай сярэдняй школы А. В. Красіцкі і папрасіў праз газету адказаць на два цікавячыя яго пытанні. Першае датычыцца выдачы спецадзення качагарам, кухонным работнікам, іншым рабочым школы. Калі павінны выдаваць, то чаму каторы год запар адзенне не выдаюць? Другое пытанне — пра льготы і надбаўкі качагарам, якія абслугоўваюць катлы на цвёрдых відах паліва: калі ім належаць ільготы, то якія і чаму па іх не выплачваюцца грошы?   На гэтыя пытанні мы папрасілі адказаць спецыяліста гаспадарчай групы аддзела адукацыі райвыканкама А. І. Галуза, якая вядзе ў аддзеле пытанні тэхнікі бяспекі і  аховы працы.                                                                                                — Спецадзенне качагарам, як і іншым тэхработнікам школ раёна, выдаваць павінны згодна з галіновымі нормамі, — тлумачыць Алена Іванаўна. — Качагар, напрыклад, мае права на ацяпляльны сезон атрымаць баваўняны касцюм, бацінкі скураныя або боты кірзавыя, рукавіцы баваўняныя з накладкамі, акуляры засцерагальныя. Акрамя гэтага, пры ўмове знадворных работ зімою дадаткова яму належаць куртка баваўняная на ўцепленай падкладцы, такія ж цёплыя штаны і валёнкі з галёшамі. Спецыяльную вопратку, вядома ж, іншага “каленкору” выдаюць і работнікам кухні. Калі кухонныя работнікі  яе атрымліваюць, то качагарам за апошнія гады не выдалі ні ботаў, ні цёплых штаноў, не кажучы пра цёплыя курткі. І прычына крыецца, перш за ўсё, у недахопе фінансавых сродкаў на закупку рабочай вопраткі. Не апошнюю ролю адыгрывае тут такі паскаральны “стымул”, як штраф кіраўніку ўстановы за парушэнне правілаў па ахове працы. Калі супрацоўнікі РЦГЭ больш пільна сочаць за выкананнем санітарна-гігіенічных правілаў, то і больш парадку з выдачай рабочай вопраткі кухоннаму персаналу.                             Па льготах і надбаўках качагарам. Па выніках атэстацыі рабочых месцаў у 2008 годзе, льготамі і надбаўкамі карыстаюцца качагары усяго чатырох сярэдніх школ раёна — тыя, хто абслугоўвае катлы больш магутныя і падведамасныя дзяржаўнаму прамысловаму нагляду. Такія апальшчыкі маюць права разлічваць на 4 дадатковыя аплачваемыя дні да водпуску і грашовую надбаўку ў памеры 0,1% ад тарыфнай стаўкі 1 разраду  за кожную гадзіну працы. Навікоўская СШ у пералік такіх школ раёна не ўвайшла.

Падрыхтаваў Мікалай ЯНЧЫН.

Надрукавана ў №1 ад 04.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *