“Белорусская лыжня-2012” пройдёт в Шумилинском районе в следующую субботу 18 февраля

Спорт, туризм

Культурна-спартыўнае свята “Беларуская лыжня-2012” пераносіцца на 18 лютага
Азарт лыжні, песні і забавы, гарачая поліўка і шашлыкі, зімовы сасновы водар і добры настрой – усё гэта гарантавана, калі вы ў суботу 18 лютага завітаеце ў Лескавічы.
Да ўдзелу ў лыжных спаборніцтвах запрашаюцца кіраўнікі і работнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама ўсе жыхары і госці раёна. Працоўныя калектывы павінны выставіць на лыжню не менш 20% ад агульнай колькасці працуючых.
Лыжнікі (як мужчыны, так і жанчыны) выйдуць на старт у наступных узроставых групах: 18-29 год; 30-39 год; 40-49 год; 50-60 год; 60 і старэй.
Лыжная дыстанцыя для мужчын – 3 км, для жанчын – 2 км. Сем’і з дзецьмі чакае 500-мятровая дыстанцыя.
Удзельнікі лыжні прыбываюць са сваімі лыжамі.
Арганізацыі падаюць у аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама заяўкі, завераныя кіраўніком арганізацыі і ўрачом, да 15 лютага. У заяўках указваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, пасада.
Заезд удзельнікаў лыжні з 8.30 да 9.30. Рэгістрацыя з 9.30 да 10.30.
Адкрыццё спаборніцтваў у 11.00.
З плошчы (ад райвыканкама) да Лескавіч з 8.30 да 10.00 будзе курсіраваць аўтобус.
Надрукавана ў №12 ад 10.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *