Изменения и дополнения в Конституцию направлены в будущее

Актуалии

Аляксандр ШАРАФУТДЗІНАЎ,

старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на водах:

–У распрацоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі прыняла ўдзел вялікая колькасць людзей. Свае прапановы мог унесці любы грамадзянін краіны, у выніку, можна сказаць, атрымалася народная Канстытуцыя.

Улічваючы, што ў нас пражывае вялікая колькасць людзей сталага ўзросту, радуе што Асноўны закон захаваў сацыяльную накіраванасць. У гэтую сферу накіроўваецца больш чым 50% кансалідаванага бюджэту.

Важным, на мой погляд, з’яўляецца артыкул 15 Канстытуцыі. Зараз, калі па перыметру нашых граніц, знаходзіцца шматтысячны кантынгент войск НАТА, нашы намаганні павінны быць накіраваны на абарону незалежнасці пры шырокай падтрымцы краін АДКБ.

Увогуле змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю скіраваныя ў будучыню. Думаю, той, хто жадае для сябе і сваіх блізкіх міру, стабільнасці, развіцця краіны прыйдуць на рэферэндум і зробяць правільны выбар. А я прагаласаваў датэрмінова. І прагаласаваў за будучыню краіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *