«За безопасность вместе!»

Безопасность

Сумесны рэйд

Светласельскі. Работа на папярэджанне

Не спыняюць сваю работу назіральныя камісіі. У рамках правядзенняпрафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» на гэтым тыдні камісія Светласельскага сельсавета ў складзе старшыні Савета, супрацоўнікарайаддзела па надзвычайных сітуацыях, работнікаў газавай і сацыяльнайслужбаў правацавалі ў аграгарадку Светласельскі. Пільная ўвага былаўдзелена адзінокім, сталым людзям, мнагадзетным сем’ям, з групы рызыкі.Да рэйду далучыўся карэспандэнт раённай газеты «Герой працы».

У рамках прафілактычнай работы ў першую чаргу ўвага звярталася на раней выяўленыя парушэнні грамадзян і своечасовае іх ухіленне. Пільная ўвага была ўдзелена стану пажарнай бяспекі ў дамах і на гарышчах, спраўнасці газавага абсталявання, электраправодкі, парадку на прыдамавой тэрыторыі.

У гэтыя дні вельмі хвалюе ратавальнікаў яшчэ адно пытанне – вясновыяпалы. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Вадзім Півавараў падрабязна тлумачыў аб тым, як пазбаўляцца ад смецця бяспечна, нагадваў і пра забарону выпальваць сухую расліннасць, і пра штрафы, якія прадугледжаны для парушальнікаў. Прывёў прыклады, калі бестурботнасць грамадзян прывяла іх жа саміх да атрымання апёкаў і наватда смяротнага зыходу.

Па выніках работы назіральнай камісіі вялікіх прэтэнзій па пытаннях бяспекі не было. Аднак ёсць грамадзяне, чыё нядбалае і безадказнае стаўленне да пытанняў пажарнай бяспекі прымушае суб’ектаў прымаць пэўныя меры, калі гора-гаспадары самастойна не ліквідуюць недахопы ва ўстаноўленыя тэрміны. Старшыня сельсавета Людміла Васільева накіравала лісты сваякам сталых грамадзян, якім неабходна аказаць дапамогу ў навядзенні парадку на прысядзібным участку. Пра бяспечную старасць трэба клапаціцца ўсім.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *