Главный приз межрайонного шахматного турнира в этом году поехал в Глубокое

Спорт, туризм

Пяць гадоў у рамках аднаго турніру
Сёлетні год стаў па сутнасці юбілейным для шахматыстаў вобласці, удзельнікаў міжраённых турніраў. Мінула пяць гадоў, як па ініцыятыве заўзятара шахмат Уладзіміра Вярлова пачалося адлічэнне новай “эры” ў жыцці аматараў гэтай самай, бадай, старажытнай гульні. Спачатку дамовіліся на турніры з бешанковіцкімі калегамі, затым падключыліся шахматысты з Ушач, а пасля ўдзелу нашых землякоў на першынстве вобласці па шахматах занальная група каманд пашырылася за кошт Пастаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага раёнаў. Прыязджала аднойчы ў Шуміліна на турнір і каманда Браслаўскага раёна. Было гэта ў 2008 годзе, калі турнір быў наладжаны ў гонар юбілею нашага земляка-шахматыста Мікалая Радайкіна. Гэты турнір, дарэчы, кіраўніцтва шахмат раёна лічыць адным з самых удалых.
Спадабалася камандзе шумілінскіх шахматыстаў і арганізацыя турніру ў Докшыцах, які адбыўся 18 сакавіка. На турнір сабраліся 7 каманд рэгіёна. Нашы землякі занялі пятае месца. Перамагла ж з вялікім адрывам каманда шахматыстаў з Глыбокага, другімі былі гаспадары, трэцімі — шахматысты з Пастаў.
У асабістым першынстве перамог шахматыст з Глыбокага, кандыдат у майстры спорту Анатоль Мялешка. Ён, дарэчы, уваходзіў у свой час у склад зборнай Саюза ССР сярод кадэтаў. Найбольш удала сярод шумілінскіх спартсменаў выступіў Алег Далімаеў, які набраў 4 ачкі з 7 магчымых.
Праз тыдзень, 25 сакавіка турнір памяняў сваю прапіску на шумілінскую. У СШ № 1 гулялі 5 каманд. Каманда Глыбоцкага раёна была па-за канкурэнцыяй, другімі былі шахматысты з Докшыц, камандзе Шуміліна-1 дасталася чацвёртае месца. Найбольш удала згуляў у нас  Мікалай Радайкін з 4 ачкамі: ён заняў 9 месца ў асабістым заліку. Дэбютаваў у турнірах падобнага кшталту Сяргей Шынкевіч, які атрымаў заахвочвальны прыз як самы малады ўдзельнік спабор-ніцтваў.
І нарэшце — пра спонсара, пра Шумілінскі лясгас. Каманда шумілінскіх шахматыстаў удзячна кіраўніку прадпрыемства І. Я. Папок за выдзяленне транспарту для паездкі ў Докшыцы. Акрамя гэтага, лясгас знайшоў магчымасць для закупкі пераходнага памятнага прыза “Ніка”, які “паехаў” сёлета ў Глыбокае.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №26 ад 30.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *