Новые успехи юных шумилинских борцов

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба

У Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе. Двое выхаванцаў трэнера Пятра Ганушчанкі ўзняліся на п’едэстал: першае месца заваяваў у вагавой катэгорыі 82 кг Арсеній Лосеў, другое – у вагавой катэгорыі 67 кг Уладзіслаў Аверчанка.

* * *

Глыбокае прымала ўдзельнікаў абласнога турніру па грэка-рымскай барацьбе. На рахунку барцоў-класікаў нашага раёна сем прызавых месцаў.

Першым стаў Данііл Кляцкоў (вагавая катэгорыя 38 кг), трэція месцы –у Арцёма Кляцкова (27 кг), Дзяміда Купрыянава (30 кг), Вадзіма Купчанкі (40 кг) і Назара Клопава (45 кг). Трэніруе обальскіх спартсменаў Пётр Ганушчанка.

У шумілінскіх барцоў, якіх трэніруе Юрый Сцяпанаў, два другія месцы: у Данііла Сільчанкі (вагавая катэгорыя 29 кг) і Уладзіслава Стральцова (вагавая катэгорыя 30 кг).

* * *

Не засталіся без прызавых месцаў выхаванцы Пятра Ганушчанкі і на прэстыжным турніры па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў у Бабруйску. Цімафей Карасёў стаў другім у вагавой катэгорыі 65 кг, Яўген Ліпчанка –трэцім у вагавой катэгорыі 38 кг.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *