Чем торгует сельский магазин?

Экономика

Тавараў хапае, былі б грошы

Прадуктовы магазін у аг. Мішневічы Бешанковіцкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства – адзін з лепшых вясковых, лічыць старшыня мясцовага сельвыканкама Галіна Зязюлька, бо тут працуюць талковыя прадаўцы. На гандлёвае абслугоўванне ніколі не паступае скаргаў – значыць, людзі ўсім задаволены.

У вясковай краме самаабслугоўванне, што вельмі зручна: людзі маюць магчымасць прасачыць тэрміны годнасці, азнаёміцца з саставам прадукта. Добра тут і з асартыментам. Хлеба, напрыклад, мы налічылі сем відаў.

– А ці прывезлі тыя смачныя пранікі, што былі на мінулым тыдні ў продажы, – спытала пакупніца, якая з задавальненнем адзначыла, што грэчка і некаторыя рыбныя кансервы нават падзешавелі.

Прадавец Тамара Сямёнава (на здымку) ўсіх абслугоўвала хутка, пры неабходнасці тлумачыла, які тавар завезены, а які толькі заказалі. Тамара Уладзіміраўна ўсё жыццё ў гандлі, у Мішневічах працуе 6 гадоў. Добра ведае мясцовых людзей, іх запыты. Пры гэтым ветлівая і добразычлівая, заўсёды з усмешкай.

Загадчыца магазіна Нэлі Цікавенка раней працавала ў мясцовым прамтаварным магазіне, калі яго зачынілі, перайшла ў прадуктовы. Але ж не пакінула землякоў без тавараў першай неабходнасці: у магазіне створаны так званы прамтаварны куток, дзе ёсць мыючае і чысцячае, электралямпачкі, шкарпэткі, ніжняя бялізня, шампуні і г. д. Што тычыцца іншых тавараў, то іх прывозяць па заказе. Вясной, напрыклад, карыстаюцца попытам цэмент, масляныя фарбы, гумавыя боты і рыдлёўкі. «Стараемся зада-воліць попыт нашых пакупнікоў, – адзначыла Нэлі Іванаўна. – Для таго ж і працуем тут. Да нас прыходзяць за пакупкамі не толькі мішнеўцы, але і жыхары навакольных вёсак Заобаль, Жданоўка, Шыпуліна, Андрэева. Туды аўталаўка прыходзіць толькі два разы на тыдзень, а мы працуем без выхадных і да васьмі гадзін вечара».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *