Клубничный рай Валентины Цвирко

Мир увлечений

Клубнічны рай на трох сотках

Валянціна Цвірко з Шуміліна лічыць, што самыя смачныя, прыгожыя і карысныя ягады – гэта клубніцы. Іх яна вырошчвае больш за 30 гадоў.

Развядзеннем ягад пачала займацца ў Слуцкім раёне, дзе жыла раней. І калі шэсць гадоў таму вярнулася на радзіму, першымі, што пасадзіла на агародзе, былі клубніцы. «Клубніцы –гэта мае ягады, – расказала гаспады-ня. – Я іх люблю, і яны мяне любяць».

Валянціна Віктараўна аддае перава-гу раннім гатункам. Самыя буйныя – гатунак «Машанька», салодкія і па форме прадаўгаватыя – «Хоней», сярэднія па велічыні і з багатым ураджаем – «Альба». Гатунак «Азія» адрозніваецца ад іншых вельмі буйнымі ягадамі, але іх нямнога, а сорт «Фестывальная», наадварот, дае многа невялікіх пладоў. Марыць Валянціна пасадзіць новы сорт клубніц з мядовым пахам над назвай «Сенсацыя», пра які нядаўна дазналася.

Гаспадыня адвяла пад клубніцы каля трох сотак, кожнаму гатунку –свая градка. Вырошчвае ягады для сябе, дачкі і сына, якія прыязджаюць у госці. Любіць пачаставаць імі сваякоў. І ў сёлетні засушлівы год клубніцы ў Валянціны духмяныя, вялікія, сакавітыя. Мы папрасілі падзяліцца галоўнымі сакрэтамі вырошчвання.

«Часта паліваю, – кажа жанчына. – Заўсёды саджаю вусы ягад у вузкія барозны, ад птушак зверху закрываю белым спанбондам. Перасаджваю клубніцы праз кожныя тры гады ў пачатку жніўня, каб на наступны год быў ужо ўраджай. Ранняй вясной клубніцы трэба падкарміць азотам, у пачатку цвіцення апрацаваць ад даўганосіка. Ну, а за-тым на працягу лета перыядычна палоць».

Родныя робяць з клубніц джэмы, кампоты і варэнне, сама ж гаспадыня ўзбівае ягады на блэндары з цукрам і замарожвае. Зімой дадае гэтую клубнічную смакату ў кефір – карысна і смачна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *