Спортивное обозрение

Спорт, туризм

Обальскія барцы занялі ўвесь п’едэстал
У Жлобіне прайшоў традыцыйны міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці супрацоўніка атрада спецыяльнага прызначэння “Алмаз” Шаты Нарманіі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Беларусі, Украіны і Расіі. Каманду Віцебскай вобласці напалову складалі выхаванцы Пятра Ганушчанкі. Усе обальскія барцы ўзышлі на вышэйшыя ступенькі п’едэсталу.
У вагавой катэгорыі 35 кг першым стаў Кірыл Драздоў, другім – Мікіта Малашэнка. Пераможцамі спаборніцтваў сталі Аляксандр Храмцоў (вагавая катэгорыя 47 кг), Вадзім Грачухін (вагавая катэгорыя 53 кг) і Уладзіслаў Грачухін (вагавая катэгорыя 59 кг).
Валейбол
Паспяхова выступілі на абласной спартакіядзе  РУП “Белтэлекам” нашы валейбалісты.
Жаночая каманда, за якую выступалі Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Вольга Далжанкова, Алена Гур’ева, Ларыса Саннікава і Аліна Капылова, перамаглі ва ўсіх сустрэчах і выйгралі спартакіяду.
Мужчынская каманда (Канстанцін Собалеў, Вячаслаў Іваноў, Сяргей Даніловіч і Віктар Кайдановіч) стала тэцяй.
Па выніках спартакіяды ў зборныя вобласці трапілі Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Вольга Далжанкова, Канстанцін Собалеў і Вячаслаў Іваноў.
Спартакіяда
У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дружныя рабяты” Віцебскага раёна прайшла першая  абласная спартакіяда кіруючых работнікаў Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”.
За перамогу змагаліся 22 каманды. Гонар нашага раёна абаранялі начальнік Шумілінскага РВЭС Юрый Маскалькоў, бухгалтар Наталля Грэчка і эканаміст Валянціна Болсун (на здымку). У выніку ўсіх спаборніцтваў каманда нашага раёна выйграла спартакіяду.
Лёгкая атлетыка
У Шуміліне прайшлі традыцыйныя лёгкаатлетычныя эстафеты, прысвечаныя Дню Перамогі.
У сярэдняй узроставай групе сярод дзяўчынак эстафету выйгралі спартсменкі Мішневіцкай школы (Святлана Пілімон, Рыта Папкова, Вольга Высоцкая і Карына Гаўрылава, настаўнік фізкультуры Б. М. Ільясевіч), другімі сталі лёгкаатлеткі з СШ №2 (А. В. Навуменка), трэцімі – з СШ №1 (А. В. Асташонак, Г. М. Садохін і С. М. Лісейцаў). Сярод хлопчыкаў першае месца ў СШ №1 (Максім Міхайлаў, Уладзіслаў Васільеў, Вадзім Асташонак і Ягор Пальвінскі), другое – у СШ №2, трэцяе – у раённай гімназіі (С. П. Вашадок).
У старэйшай узроставай групе сярод дзяўчат лепшы вынік у каманды з раённай гімназіі (Надзея Васілеўская, Наталля Пятрова, Ганна Рыдачэнка і Яўгенія Гусакова), другімі сталі спартсменкі з СШ №1. Сярод хлопцаў прызавая тройка наступная: першае месца – раённая гімназія (Кірыл Бяляеў, Руслан Аваеў, Эдуард Лявонаў і Аляксандр Краўчанка), дугое – СШ №2, трэцяе – СШ №1.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №37 ад 11.05.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *