«Спасатели глазами детей»

Безопасность Конкурсы Молодёжь Новости Образование

15 студзеня стартаваў раённы этап XXVI рэспубліканскага агляду-конкурсу «Ратавальнікі вачыма дзяцей», мэта якога – фарміраванне ў падрастаючага пакалення культуры бяспечных паводзін, развіццё іх творчых здольнасцяў, прапаганда бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, папулярызацыя прафесіі ратавальніка.

Агляд-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: «казка», «апавяданне», «верш», «малюнак», «комікс», «выраб», «скульптура малых формаў», «мадэль пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі», «плакат» у выглядзе стыкера (могуць прымаць удзел дзеці ад 10 да 17 гадоў).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні школ, устаноў спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Узрост удзельнікаў на сакавік 2024 года павінен складаць ад 7 да 17 поўных гадоў.

Вельмі важна для тэматычнага конкурсу раскрыць яго тэму. Тэмы сабраны ў блоках: 1-ы блок – «25 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях», 2-і блок – «пажары і надзвычайныя сітуацыі, пажарнае добраахвотніцтва», 3-ці блок – «папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый», 4-ы блок – «ратаванне на водах», 5-ы блок –»прамысловая бяспека вачыма дзяцей», 6-ы блок – «рух юных ратавальнікаў-пажарных». Дапускаецца выкананне і прадстаўленне на агляд-конкурс работ іншай тэматыкі.

Чакаем вашы цікавыя, арыгінальныя і павучальныя работы не пазней 21 лютага на адрас Шумілінскай СШ №1 (г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 7). Тэл. для даведак  5-72-73.

Лепшыя работы раённага этапа прымуць удзел у абласным, пераможцы і прызёры абласнога – у рэспубліканскім.

Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменню дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Памятайце: зрабіць іх дзяцінства бяспечным – гэта ваш клопат.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *