Шахматны турнір на прызы газеты “Герой працы”
Не здраджвае рэдакцыя газеты сваім традыцыям. Адна з іх – шахматны турнір на прызы газеты – будзе мець свой дастойны працяг у дзень 23 снежня. Менавіта ў нядзелю, пад заслону года, і адбудзецца шахматны турнір.
Крыху з гісторыі турніру. Тыя, хто стаяў ля вытокаў турніру або браў удзел на працягу апошніх 10-15 гадоў, памятаюць, што ў якасці прызоў былі ў свой час і рэпрадукцыі карцін, і грошы, і сувеніры. Аднак лічым, што самым памятным і ганаровым для шахматыста будзе прыз у выглядзе падпіскі на раённую газету.
Як заўсёды, турнір пройдзе ў сценах СШ № 1, пачатак у 10.00. Так што да сустрэчы на турніры – 23 снежня!
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №99 ад 14.12.2012 г.