Работники культуры Шумилинщины подвели итоги прошедшего года, обозначили вектор развития да 2030 года

Культура Новости

Вынікі работы і вектар развіцця

У раённым Цэнтры культуры адбылася выніковая нарада работнікаў сферы культуры Шумілінскага раёна, дзе былі падведзены вынікі работы за 2025 год і пазначаны вектар развіцця ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Культурная прастора» на 2026-2030 гады. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

У 2025 годзе культурнае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляла 35 устаноў культуры, у тым ліку 5 юрыдычных асоб. З 1 верасня і 1 кастрычніка сістэма зведала аптымізацыю, у выніку чаго дзейнасць ажыццяўля юць 32 установы і 4 юрыдычныя асобы. Спісачная колькасць работнікаў склала 172 чалавекі. 4 маладыя спецыялісты папоўнілі рады культработнікаў, 3 з іх працуюць па цяперашні час. У 2025 годзе ўсе ўстановы культуры выканалі паказчыкі дзяржпраграмы «Культура Беларусі». Выключэннем з’яўляецца набыццё музычных інструментаў (з запланаваных 9 набыта 5). З дакладамі аб выніках работы выступілі кіраўнікі ўстаноў культуры – дырэктары Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова, Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў – Алена Сцяпанава, Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы – Маргарыта Скуратава, Шумілінскага РЦК – Кацярына Сідарэнка.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава выказала работнікам культуры шчырыя словы падзякі за працу і акрэсліла мэты і задачы, якія павінны быць выкананы і вырашаны ў бліжэйшай будучыні.

Урачыстым момантам нарады стала цырымонія ўзнагароджвання. Ганаровай граматай Шумілінскага райвыканкамаза эфектыўнае кіраванне, высокія дасягненні, асабісты ўклад у культурна-выкладчыцкую дзейнасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю ўзнагароджана Алена Сцяпанава, Ганаровай граматай Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу ў сферы культуры раёна, укараненне ў практыку грамадска-патрыятычных праектаў, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ў якасці вядучага, творчы і неардынарны падыход у рабоце – загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Шумілінскага РЦК Ірына Барадуліна.

Далей узнагароджанне лепшых прадоўжыла загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова.

Варта адзначыць, што нават рабочая нарада ў культработнікаў прайшла крэатыўна, музычна, ярка, як яны гэта ўмеюць рабіць.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *