Праздник профессии. Продолжает династию почтовых работников

Общество Экономика

Дастойна прадаўжае дынастыю паштавікоў

Уважлівая, адказная, камунікабельная, умее працаваць з людзьмі – так кажуць пра Людмілу Ляхновіч (фота на 1-й стар.), намесніка начальніка аддзялення паштовай сувязі № 2 г. п. Шуміліна.

 

А па-іншаму і быць не магло, бо многія рысы характару перадаліся Людміле ад маці Алы Валянцінаўны Лазука, якая ўсё сваё працоўнае жыццё рупілася на пошце ў Ляжнях. Там пачынала свой працоўны шлях паштальёнкай і Людміла. Потым была загадчыцай аддзялення сувязі ў Дабеі, а ў 2016 годзе перайшла ў аддзяленне паштовай сувязі ў райцэнтр.

Людміла Ляхновіч з’яўляецца адной з лепшых работніц, правай рукой начальніка і дастойна прадаўжае дынастыю паштавікоў. Яна адказвае за прыёмку пісем і пасылак (толькі апошніх за дзень дастаўляецца больш за паўсотню), тавараў і іх сарціроўку па даставачных участках, кантралюе работу аператараў і паштальёнаў, якасць афармлення зыходнай карэспандэнцыі. Акрамя гэтага заказвае розныя тавары, канверты, паштоўкі (толькі са святам 9 Мая іх прывезлі шэсць дзясяткаў).

Вядома, праходзяць праз яе рукі перыядычныя выданні (іх больш за дзвесце найменняў), у лідарах па колькасці чытачоў – раённая газета «Герой працы», якую выпісваюць 2,5 тысячы жыхароў раёна і якую кожны аўторак і пятніцу любіць пачытаць сама.

«Люблю сваю работу і лічу яе патрэбнай і важнай, – кажа Людміла. – Падабаецца працаваць з людзьмі, удзячна калектыву за разуменне і старанне. На нашай пошце заўсёды мнагалюдна – землякі нам давяраюць, на нас разлічваюць, і мы стараемся якасна задаволіць усе іх запыты».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *