Южная экзотика – в шумилинском палисаднике. Чем удивляет райский сад семьи Хашковских

2025 - Год благоустройства Мир увлечений Семья

Адрасы прыгажосці. Райскі сад Хашкоўскіх. Тут нават юка цвіце

Газета не раз пісала пра сям’ю Хашкоўскіх з аграгарадка Светласельскі і іх узорна-паказальны ўчастак, які можа ўпрыгожыць першую старонку любога часопіса пра ландшафтны дызайн. На вялікім участку, які калісьці дастаўся сям’і ад бацькоў гаспадыні дома Тамары, закладзены фруктовы і ягадны сад з дурніцамі, агарод з парнікамі, з густам аформлены кветнік з ідэальным аксамітным газонам, вадаёмчыкам з німфеямі, скульптурамі і безліччу незвычайных і вельмі прыгожых раслін.

Зараз у цэнтры увагі – юка! Так-так, яна самая, шматгадовая вечназялёная расліна, якая звычайна ўпрыгожвае паўднёвыя крымскія палісаднікі. Сёлета два кусты ва ўсю цвітуць у нашым шумілінскім клімаце. «Ёй вельмі даспадобы павышаная вільготнасць і цеплыня, – адзначае Тамара Савельеўна. – Расліна ў нас жыве каля пяці год, але да гэтага часу не радавала кветкамі. Пару год таму перанесла юку на больш сонечнае месца і добра дрэніраваную глебу, і вось нарэшце дачакаліся!». Расліна проста зачароўвае.

«Шкада, што вы не паспелі пабачыць, як шыкоўна і прыгожа цвілі ружы, якіх у мяне больш за 70 кустоў, – заўважыла гаспадыня. – Зараз, самі бачыце, час для лілейнікаў, лілей, адналетнікаў – петуній, лабеліі, маціёлы».

Сёлета гаспадыня адкрыла для сябе прымулы, якія клапатліва вырасціла з насення, дзіхондру, бегоніі ампельныя, якія зараз стыльна ўпрыгожваюць арку на газоне.

Асаблівая і пяшчотная любоў – незвычайнай прыгажосці вытанчаныя калы. Іх, канешне, вельмі складана і працаёмка вырошчваць, але ж пры руплівым гаспадарлівым доглядзе яны радуюць найбагацейшым адценнем расфарбовак не толькі саму гаспадыню, але і пакупнікоў.

 

Уся гэтая прыгажосць патрабуе нямала выдаткаў і ўкладанняў. І самае  галоўнае – сіл і кожнадзённай працы. Але без гэтага сям’я Аляксандра і Тамары Хашкоўскіх не ўяўляе свайго жыцця.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *