Разам з бацькам
Падчас жніва дапамагаюць хлебаробам студэнты, якія зараз працуюць на практыцы у некаторых сельгаспрадпрыемствах.
У КУСГП «Ульскі» адпрацоўвае практыку студэнт БДСХА Уладзіслаў Аглушэвіч. Ён вучыцца на інжынера, закончыў першы курс і на практыку папрасіўся на малую радзіму. Хлопец працуе на мехдвары слесарам, дапамагае ў рамонце трактароў і камбайнаў механізатарам, у тым ліку і бацьку Васілю Мікалаевічу, вядомаму ў раёне перадавіку, які ўсё жыццё працуе ў сельскай гаспадарцы, зараз задзейнічаны на жніве. Па выніках уборачнай занесены на прафсаюзную Дошку гонару.
«Вучуся рамантаваць жняярку і чысціць рэшата ў камбайнах, мяняць падшыпнікі, разбарціраваць колы ў трактарах, – расказвае Уладзіслаў. – Сярод настаўнікаў – бацька і галоўны інжынер Барыс Іосіфавіч Барысевіч. Гэтая практыка мне, будучаму інжынеру, вельмі спатрэбіцца ў далейшым».
Кіраўніцтва КУСГП «Ульскі» вельмі спадзяецца, што Уладзіслаў Аглушэвіч пасля вучобы вернецца працаваць у родную гаспадарку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

