В хозяйствах Шумилинщины ведутся работы по уходу за посевами

Сельское хозяйство

Змагаемся супраць шкоднікаў рапсу

У раёне працягваецца апрацоўка азімых крыжакветных ад кветкаеда.

У пачатку тыдня мы пабывалі ва ўрочышчы Полцева, дзе на трактары «Беларус» са штангавым апырсквальнікам працаваў механізатар ААТ «АграБаравінка» Вячаслаў Дубінін.

«Апрацоўкай рапсу займаюся пяць гадоў, – расказаў Вячаслаў. – Працаваў ужо ў Цербяшове і Башнях, магу сказаць адназначна: рапс сёлета радуе, густы і высокі. Падабаецца і кветкаеду, таму апрацоўка вельмі патрэбная. Апырсквальнік шыроказахопны – дзевяцімятровы, сёння за дзень мяркую справіцца з 40 гектарамі».

Слова – кіраўніку гаспадаркі

«Усяго ў «АграБаравінцы» пасеяна 600 гектараў азімага рапсу, – расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Павел Шакун. – Пры апрацоўцы яго ад кветкаеда карыстаемся інсектыцыдам «Фасшанс». Ёсць надзея на неблагі ўраджай. Пры захаванні ўсіх патрабаванняў тэхналагічнага догляду на нашых землях можна атрымаць да 20 цэнтнераў з гектара рапсавага насення. Гэтую культуру вырошчваць выгадна, бо за адну тону на маслаэкстракцыйным заводзе ў Віцебску плацяць больш за тысячу рублёў».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *