Лето под контролем. Межведомственный рейд «Семья без насилия» прошёл в Обольском сельсовете

Закон Общество

Лета пад кантролем

На тэрыторыі Обальскага сельсавета прайшоў чарговы міжведамасны рэйд “Сям’я без насілля”, удзельнікі якога наведалі сем’і, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку.

Галоўнае пытанне, якое цікавіла, – гатоўнасць сямей да летніх канікулаў, арганізацыя дзіцячай занятасці і адпачынку. Як высветлілася, адны паедуць аздараўляцца ў лагеры, другія – да бабуль у вёску, падлеткі плануюць уладкавацца на работу.

Строга кантралююць удзельнікі рэйду стан бацькоў. Прыемна было адзначыць, што ўсе бацькі былі цвярозыя. Дарослыя разумеюць, што любое парушэнне – гэта крок да развітання з дзіцём.

Тым не менш, сітуацыя ў некаторых сем’ях застаецца складанай. Адну з сямей у хуткім часе могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў. Аднак камісія не ўбачыла ні слёз, ні просьбаў даць апошні шанс, а простую абыякавасць.

Зусім іншыя эмоцыі чакалі ўдзельнікаў рэйду ў дамах, дзе дзеці нядаўна вярнуліся з прытулка. «Гэтага больш не паўторыцца», – запэўнівалі яны членаў камісіі. Страх страціць дзяцей прымусіў іх перагледзець сваё жыццё.

Суб’екты прафілактыкі працягваюць кантраляваць сітуацыю ў сем’ях, бо бяспека дзяцей у летні перыяд – зона асаблівай увагі і адказнасці.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *