Ці можна курыць у пад’ездзе?
– Сусед пастаянна курыць у пад’ездзе шматкватэрнага дома. Мы размаўлялі з ім неаднойчы, але нічога не дапамагае. Мужчына матывуе, што ён жыве ў гэтым доме, таму мае права курыць у пад’ездзе. Што рабіць? – звярнулася ў РАУС жыхарка райцэнтра.
Тлумачэнне дае старшы ўчастковы інспектар РАУС Віктар ГАЛУЗА:
– Адназначна, ваш сусед парушае закон. Пад’езд – гэта грамадскае месца, і курэнне там забаронена. Калі з суседзямі ўзнік канфлікт па пытаннях курэння ў забароненых месцах і вырашыць яго самастойна не ўдаецца, трэба звярнуцца ў РАУС, і мы вам абавязкова дапаможам. Хочацца нагадаць, што за курэнне тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для ўжывання тытуню ў месцах, дзе яны згодна з заканадаўчымі актамі забаронены, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 4 базавых велічынь.
Людміла ЗУЙКОВА.

