Шумилинские школьники побывали в Обольском музее

Образование

На экскурсію – у Обаль
Канiкулы – час адпачынку, гульняў, забаў. Але i пра духоўнае развiццё, а таксама  патрыятычнае выхаванне забываць нельга. Таму ў час канiкулаў мы з вучнямi вырашылi наведаць «Обальскi музей камсамольскага падполля». І не пашкадавалi. Шчымiла сэрца, калi Лузгiна Лёля Паулаўна расказвала пра лёс обальскiх герояў-падпольшчыкаў. I кожны адчуў гонар за сваiх равеснiкаў, якiя адважна змагалicя з фашысцкiмi акупантамi.
Самае галоўнае, што адзначылi 12-13-гадовыя хлопчыкi i дзяўчынкi пасля экскурсii: вайна – гэта жах, смерць, бязлiтаснасць. Людзi павiнны захоўваць мiр на зямлi.
Выстава старадаўнiх рэчаў хатняга ўжытку чакала дзяцей на 2-м паверсе музея. Рэчы, якiмi карысталiся ў далёкiм мiнулым нашы продкi, выклiкалi асаблiвы iнтарэс. «Няўжо такiм прасам можна адпрасаваць бялiзну?» — цiкавiлiся ў экскурсавода дзяўчаты. Хлопцы ж з непадробным інтарэсам разглядалi прылады для мужчынскiх работ.
Экскурсiя вучням спадабалася. Між іншым, як i падарожжа на дызелi. Праз вокны рабяты назiралi за цудоўнымі малюнкамі зiмовай прыроды i асаблiва былi ўражаны, калi ўбачылi гурт сапраўдных казуль.
Н. Лаўрыновiч, класны кiраўнiк 7 «А» класа СШ № 1.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *