Слово на Воскресение Христово благочинного Шумилинского округа протоиерея Фёдора Пучинского

Актуалии Духоўнае

Дарагія браты і сестры, усе жыхары Шумілінскага раёна!
Ад усёй душы сардэчна віншую вас з надыходзячым вялікім святам Хрыстовага Уваскрэсення!

Хрыстос прынёс на зямлю сапраўдную радасць, новае жыццё адкрылася для чалавека. Цяпер кожны мае магчымасць уваскрэснуць з Госпадам і жыць з ім вечна. У гэтыя святочныя дні хочацца пажадаць, каб усе праваслаўныя хрысціяне мелі ў сваіх сэрцах велікодную радасць і дзяліліся ёю з усімі роднымі і блізкімі, сябрамі.
Хрыстос Уваскрэс – і ўвесь свет радуецца! Сардэчна жадаю міру, шчасця, дабрабыту, душэўнага спакою і божай цеплыні вам, вашым сем’ям, усім вашым блізкім!
Хрыстос Уваскрэсе – сапраўды ўваскрэсе!
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Пачатак святочных богаслужэнняў у храмах Шуміліна, Обалі, Лескавіч і Пабеды – сёння, 4 мая ў 23.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *