Спорт-дайджэст

Спорт, туризм

Валейбол
У Верхнядзвінску прайшоў міждзяржаўны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы Верхнядзвінскага аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, прысвечаны памяці В. Гагалінскага.
За перамогу змагаліся каманды з Верхнядзвінска, Віцебска, Шуміліна, Бешанковіч і Міёр. За каманду нашага раёна выступалі як добра вядомыя валейбалісткі (Рыта Бяззубенка, Людміла Харкавец, Святлана Бельчыкава, Валянціна Бараноўская, Алеся Лапіч і Анастасія Гарлачова), так і юныя (Таццяна Літоўка, Валерыя Акуневіч, Інга Пракопчык і Алена Жыжова).
На рахунку нашай каманды дзве перамогі і два пройгрышы, у выніковай табліцы – трэція. Па рашэнню судзейскай калегіі лепшым іграком спаборніцтваў прызнана Рыта Бяззубенка, а лепшым іграком каманды – Людміла Харкавец.

Грэка-рымская барацьба

Віцебск прымаў удзельнікаў першынства вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў.
На турніры былі заўважаны і барцы з Шуміліна. Лепшы вынік сярод нашых землякоў паказаў Яўген Асташонак, які ў вагавой катэгорыі 74 кг стаў чацвёртым. Трэніруе хлопца Юрый Сцяпанаў.

Міні-футбол

На раённых спаборніцтвах па міні-футболе, якія праходзілі ў залік штогадовай спартакіяды навучэнцаў, вызначыліся лепшыя міні-футбольныя калектывы гарадскіх школ. Лепшыя спартсмены ў СШ № 1 (настаўнікі фізкультуры А. В. Асташонак, Г. У. Садохін і С. М. Лісейцаў).

Лёгкая атлетыка
Каля 60 юных спартсменаў сабраў традыцыйны лёгкаатлетычны крос.
У камандным заліку сярод базавых школ першае месца падзялілі лёгкаатлеты з Язвінскай і Навікоўскай школ, трэцімі сталі бегуны з Суравенскай школы. Сярод сельскіх школ прызавая тройка наступная: першае месца – раённая гімназія, другое – Лаўжанская школа, трэцяе – Кардонская.
У асабістым першынстве лепшыя вынікі паказалі Дзмітрый і Віталь Каштанавы, Дзяніс Максімаў, Алена Федчанка, Алена Бяззубенка і Таццяна Барысевіч.

Турызм
25 верасня ў лесапаласе а.-г. Светласельскі прайшлі спаборніцтвы, прысвечаныя міжнароднаму дню турызму.
За перамогу змагаліся юныя турысты з Цэнтра пазашкольнай работы. У спаборніцтвах на пераадоленне турысцкай паласы перашкод сярод малодшай узроставай групы перамогу атрымаў гурток Язвінскай школы “Юны турыст” (кіраўнік А. У. Караленка),
а ў старэйшай групе не было роўных турыстам з СШ № 2 (А. В. Навуменка).
Цікава прайшло і фігурнае ваджэнне веласіпеда. Найлепшыя навыкі ва Уладзіслава Фандарэнкі (СШ № 1), Уладзіслава Балботкіна (Башнёўская школа), Віктара Гужвіна (СШ № 2) і Анастасіі Канстанцінавай (Язвінская школа).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Опубликовано в №76 от 1.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *