На рабочем совещании в райисполкоме: качество должно руководить жатвой

Актуалии Президент

Якасць павінна кіраваць жнівом
На парадак дня штотыднёвай рабочай нарады старшыня райвыканкама У. П. Куранны вынес учора шэраг надзённых пытанняў.
Размову Уладзімір Пятровіч пачаў з тэмы афрыканскай чумы свіней. Ён запатрабаваў прыняць надзвычайныя меры перасцярогі на свінагадоўчым комплексе ў ААТ «Віцебскі КХП», у сувязі з чым раённаму аддзелу ўнутраных спраў даручана паставіць там міліцэйскі пост.
Звяртаючыся да тэмы ўборкі, кіраўнік раёна засяродзіў увагу на якасці работ, адказнасці камбайнераў за рэгуліроўку камбайнаў, за захоўванне неабходных тэхналогій. Якасць павінна кіраваць і зарплатай хлебаробаў, і ўсім жнівом, падкрэсліў ён.
Пытанні дэмаграфічнай бяспекі раёна. паступлення выпускнікоў у навучальныя ўстановы аграрнага накірунку, падрыхтоўкі школ да новага навучальнага года, будаўніцтва і іншыя былі абмеркаваны ў ходзе рабочай нарады.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *