Кадры АПК

Сельское хозяйство

Яна ведае, пра што шэпчуць каласы
Пра работу агранома дакладна ведае толькі той, хто зазнаў «смак» гэтай работы. З ранняй вясны да позняй восені рабочы дзень  пачынаецца і заканчваецца на полі, адзначае галоўны аграном ААТ “Прыазёрны мір” А. М. Васілевіч.  Але якое потым маеш задавальненне, калі бачыш, як ўзыходзяць зерневыя, як наліваецца і хіліцца долу колас…
Другі год  працуе Алеся на Шуміліншчыне. Пасля заканчэння Горацкай акадэміі  ўладкавалася ў Гомельскай вобласці агароднікам, затым некалькі гадоў працавала аграномам у Брэсцкай вобласці. Так што на Шуміліншчыну, бліжэй да бацькоў, якія жывуць у Крывым Сяле, Алеся Васілевіч прыехала ўжо спецыялістам са стажам.
Алеся Міхайлаўна ведае ў сваёй гаспадарцы кожнае поле, лёгка знойдзе на карце тыя  пяць тысяч сельгасугоддзяў, за якія ў адказе галоўны аграном. “У гэтым годзе ў гаспадарцы было 900 гектараў азімых і 750 гектараў яравых зерневых, – кажа Алеся Васілевіч. – Сярэдняя ўраджайнасць склала 21,8 цэнтнера з гектара. Гэта нямнога, нам ёсць над чым працаваць”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *