Шумилинская солистка Ирина Соловьёва вышла в финал областного конкурса «Песни юности наших отцов»

Культура

Ірына Салаўёва – у фінале
17 лютага  на сцэне Гарадоцкага ГДК адбыўся занальны адборачны тур абласнога конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Наш раён на ім прадставілі салісткі ВІА “Шанс” (кіраўнік А. Міронаў) Шумілінскага раённага цэнтра культуры Ірына Салаўёва і Марыя Лазарава.
Сёлетні, 21-ы па ліку, конкурс прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Таму, выбіраючы рэпертуар, канкурсанты надалі вялікую ўвагу менавіта песням ваеннай тэматыкі, якія і праз гады працягваюць выконваць сваю высакародную місію – выхоўваць у маладых людзях пачуццё патрыятызму, захоўваць у памяці гераічнае мінулае прадзедаў.
У занальных адборачных турах журы праслухала больш за 80 выканаўцаў і для ўдзелу ў фінале адабрала 24 спевака. Сярод іх – Ірына Салаўёва (на здымку), якая выступіла  з песнямі “А за акном то дождж, то снег” Л. Ашаніна і А. Астроўскага і “Цішыня” Л. Гурава. Апошнюю песню Ірына выканала літаральна душой  і заслужыла  прыхільнасць слухачоў прыгожым вакалам.
Фінальныя выступленні канкурсантаў і іх запіс для наступнай тэлетрансляцыі па ТК “Скіф” адбудуцца 10 і 11 сакавіка ў Доме культуры чыгуначнікаў г. Орша. У першы дзень фіналу, калі прагучаць песні грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі, на канцэрт будуць запрошаны ветэраны вайны і працы, якіх, акрамя любімых песень, чакаюць віншаванні і асаблівая праграма.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
Надрукавана ў №16 ад 27.02.2015 г.



2 комментария по теме “Шумилинская солистка Ирина Соловьёва вышла в финал областного конкурса «Песни юности наших отцов»

  1. Молодец! Наконец-то прошла! Будем смотреть по телевизору и держать кулачки! Очень красивое фото! Понравилось безумно!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *