Летнее многоборье «Здоровье»: у сборной Шумилинского района 3 место

Спорт, туризм

Зборная раёна – трэцяя
Летняе мнагабор’е  “Здароўе”, якое праводзіцца сярод школьнікаў, уключае ў сябе скачкі з месца, бег на кароткую і доўгую дыстанцыі, стральбу з пнеўматычнай зброі, падцягванне ў хлопчыкаў і адцісканне ў дзяўчынак. У склад каманды ўваходзяць па аднаму хлопчыку і дзяўчынцы з кожнага класа. На раённых спаборніцтвах сярод гарадскіх школ перамагла каманда СШ №1 (настаўнік фізкультуры Г. У. Садохін), сярод сельскіх школ – Мікіціхінская СШ (А. Я. Асташонак), сярод базавых – Лаўжанская школа (Ю. М. Мясаедаў, А. В. Асташонак).

Па выніках спаборніцтваў была сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах. У склад каманды ўвайшлі вучні з Шумілінскай СШ №1, Мікіціхінскай, Слабадской, Кардонскай і Мішневіцкай школ. Дарэчы, на абласным  этапе “Здароўя” дадаецца яшчэ адзін від спорту – плаванне.
Кіраўнікамі зборнай раёна выступілі настаўнік фізкультуры Мікіціхінскай СШ А. Я. Асташонак і  настаўнік фізкультуры  Слабадской школы У. А. Кучко. Шумілінская зборная на ўсіх этапах выступіла роўна і як вынік – упершыню заняла трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах па мнагабор’і “Здароўе”. Гэтае пачэснае месца нашаму раёну прынеслі Мікіта Кажамякін, Антон Ушал, Віктар Куслаў, Дзмітрый Сцепаненка, Аляксандр Асаевіч, Андрэй Голубеў, Уладзіслаў Васілеўскі, Зарына Аверчанка, Анастасія Буржынская, Валянціна Данькова, Вераніка Шніпава, Карына Філіповіч, Вольга Гаўрылкіна і Таццяна Дубко.  Віншуем каманду з выдатным выступленнем на абласных спаборніцтвах!
Алесь Сакалоў.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *