Живёт в Шумилино молодая семья

Молодёжь Семья

Радавацца  поспехам  другога
Арсеній і Наталля Каробчыцы разам больш  пяці гадоў, Арсенію 26 год, ён родам з Аршанскага раёна, Наталлі 24, яна з Оршы. Маладыя людзі вучыліся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава (ён на фізіка-інжынера, яна на філолага), там і пазнаёміліся. Сёння яны з упэўненасцю кажуць, што для іх другой малой радзімай стала Шуміліншчына.
Калі Наталля заканчвала ўніверсітэт, перад імі паўстала пытанне: куды ехаць. Справа ў тым, што Арсеній адпрацоўваў два гады ў Дуброўне. Можна сказаць, што варыянт з Шумілінам да іх прыйшоў выпадкова: аднакурснікі параілі ды і зручнае месцараспалажэнне раёна сыгралі сваю ролю. “Мы як раз у тым годзе ажаніліся, – усміхаюцца яны. – Новая сям’я. Новая работа. Новае месца жыхарства”. Гэта ўсё новае яшчэ больш аб’яднала маладых людзей.
Зразумела, што для маладога спецыяліста Наталлі Каробчыц, якая працуе ў раённай гімназіі, першы год  быў нялёгкім. Але ў яе заўсёды была падтрымка мужа – гэта надавала сілы і ўпэўненасці. Арсеній жа даволі лёгка прызвычаіўся да новага калектыву – шумілінскага «Белтэлекаму».
“Мы імкнёмся усё рабіць разам, – расказваюць Арсеній і Наталля. – І галоўнае, умеем радавацца поспехам адзін аднаго”. Калі Наталля па размеркаванню адпрацавала два гады, перад Каробчыцамі паўстала пытанне: “Застацца тут ці паехаць яшчэ куды-небудзь”.  Вялікіх спрэчак не было: тут, у Шуміліне,  падабаецца, з’явілася шмат новых сяброў. Як кажуць, дабра ад дабра не шукаюць. Зараз перад маладой сям’ёй востра стаіць пытанне жылля: што будаваць – кватэру ці дом. Як будзе свой уласны кут, на іх думку, можна і пра дзетак задумацца…
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №49 ад 26.06. 2015 г.



1 комментарий по теме “Живёт в Шумилино молодая семья

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *