Юноши, вас ждут в военкомате

Молодёжь Общество

Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве
ў жніўні-лістападзе 2015 г.

Уступіў у законную сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2015 года № 302 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2015 г.”.
На падставе арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і вышэй названага Указа на тэрыторыі Шумілінскага раёна з 1 жніўня па 30 лістапада 2015 года праводзіцца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянам мужчынскага полу 1997 года нараджэння, якім на 30 лістапада 2015 года спаўняецца 18 год, а таксама грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 год, якія стаяць або абавязаны стаяць на воінскім уліку і не знаходзяцца ў запасе, страціўшым права на адтэрміноўку ад прызыву, не атрымаўшым персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, неабходна з’явіцца з 1 жніўня па 30 лістапада 2015 года ў Шумілінскі раённы ваенны камісарыят па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3, кабінет 8 да 8.00. З сабой мець дакументы, якія сведчаць асобу.
Грамадзяне, якія не з’явіліся без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і ўхіляюцца ад выканання воінскага абавязку, будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Алег ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар Шумілінскага раённага камісарыята, падпалкоўнік.
Надрукавана ў № 61 ад 07.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *