Шумилинская районная библиотека приглашает на встречу с новогодней игрушкой

Культура Мир увлечений

“Гісторыя навагодніх цацак”
14 студзеня, у чацвер, у 11.00 у чытальнай зале раённай бібліятэкі адбудзецца сустрэча з калекцыянерам Наталляй Кавалёвай.
Калекцыянер ёлачных цацак і аксесуараў Наталля Кавалёва лічыць важным прэзентаваць сваю прыватную калекцыю шырокаму гледачу для таго, каб адкрыць цудоўны свет ёлачных упрыгажэнняў.
Паважаныя чытачы!
Наталля Кавалёва будзе ўдзячна, калі вы дапаможаце папоўніць яе калекцыю старымі ёлачнымі цацкамі. Тым самым вы прадоўжыце жыццё ёлачнаму ўпрыгажэнню і дасце яму магчымасць расказаць сваю навагоднюю гісторыю.
Таццяна САКАЛОВА, бібліёграф ЦБС.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *