19 студзеня – Дзень выратавальніка

Актуалии Безопасность Общество

19 студзеня  – Дзень выратавальніка
Паважаныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня выратавальніка!

Незалежна ад часу сутак вы выконваеце адказную і складаную работу, якая патрабуе высокай кваліфікацыі, ініцыятыўнасці і асабістай мужнасці. Адвага,  спагадлівасць,  уменне адгукнуцца на чужую бяду  – гэтыя якасці вызначаюць усіх, хто нясе службу ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях.  Вы заўсёды гатовы выратаваць жыцці людзей і маёмасць, нават, падвяргаючы  небяспецы сваё жыццё.
Заслугоўвае павагі і прафілактычная работа, якую вы праводзіце і якая з’яўляецца гарантыяй стабільнасці і дабрабыту жыхароў нашага раёна.
Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, цяпла вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.                    Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 5 ад 19.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *