У цэнтры ўвагі – выбары і дэнамінацыя

Актуалии Власть Общество

У цэнтры ўвагі – выбары і дэнамінацыя
Нас чакаюць важныя падзеі, якія адбудуцца ў краіне: 22 чэрвеня пачынаецца пяты Усебеларускі народны сход; падпісаны ўказы Прэзідэнта краіны аб выбарах у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; 1 ліпеня пройдзе дэнамінацыя беларускага рубля. Менавіта гэтым тэмам былі прысвечаны сустрэчы ў працоўных калектывах арганізацый раёна з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі райвыканкама.
Група на чале са старшынёй райвыканкама А. І. Снаравым правяла сустрэчу з калектывамі раённага Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Аляксандр Іванавіч, які сам з’яўляецца дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, адзначыў, што гэта знакавае мерапрыемства, дзе будуць вызначаны перспектывы развіцця краіны на наступныя пяць гадоў.
Указам Прэзідэнта на 11 верасня  прызначаны выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Наш раён уваходзіць у склад Гарадоцкай выбарчай акругі №21 разам з Гарадоцкім, Віцебскім раёнамі і г. п. Руба, ідзе вылучэнне  кандыдатаў у склад выбарчых камісій у працоўных калектывах і шляхам збору подпісаў грамадзян. Старшыня райвыканкама заклікаў прысутных праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і актыўна ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў Парламента.
Таксама падрабязна было расказана пра дэнамінацыю беларускага рубля, якая адбудзецца 1 ліпеня. На сацыяльных работніках ляжыць дадатковая адказнасць – паклапаціцца пра сваіх падапечных, дапамагчы ім арыентавацца ў новых грошах.
Перад прысутнымі выступілі члены групы, якія расказалі пра дзейнасць па сваіх напрамках. Ад сацыяльных работнікаў былі выказаны заўвагі па рабоце аўтакрамаў. Старшыня праўлення райспажыўтаварыства У. Л. Лейзяровіч абяцаў разабрацца з сітуацыяй і расказаць пра вынікі на агульным сходзе сацыяльных работнікаў у канцы месяца.
*   *   *
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай адправілася на сустрэчу ў калектыў Шумілінскага раёна электрычных сетак.
Больш прадметна і падрабязна была агучана тэма дэнамінацыі, тэма, якая ва ўсіх на слыху і з якой кожны з нас сутыкнецца менш чым праз паўмесяца. Ірына Мікалаеўна ўзгадала мэты і механізм правядзення гэтай працэдуры, яшчэ раз падкрэсліла, што працэс дэнамінацыі носіць чыста тэхнічны характар і не акажа ніякага ўплыву на пакупніцкую здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты, на фактычны ўзровень інфляцыі. Яна таксама расказала, як будуць працаваць банкаматы і банкі, тэрміналы і касавыя апараты, пазнаёміла з асаблівасцямі новых беларускіх рублёў.
Намеснік начальніка РАНС І. П. Маскалькоў паведаміў пра сітуацыю з пажарамі. Так, з пачатку года ў нашым раёне здарылася 7 пажараў,  у якіх удалося выратаваць аднаго чалавека. Іван Пятровіч падкрэсліў неацэнную ролю пажарных апавяшчальнікаў, нагадаў пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі пры наведванні лясоў, развядзенні кастроў, на рыбалцы.
Работнікі раёна электрычных сетак мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ,
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №47 ад 17.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *