выставка кукол витебских мастериц Елены и Любови Конюшко окрылась в Шумилинском историко-краеведческом музее

Актуалии Культура

“Велікодны калейдаскоп”
Хітрая “Шышка-падарожніца”, шыкоўная модная Баба-Яга, забаўны Лазнік… Гэтыя і іншыя персанажы на час пася-ліліся ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Героі выставы – скульптурна-тэкстыльныя лялькі, зробленыя віцебскімі майстрыхамі Аленай і Любоўю Канюшка.
Кожная лялька – сапраўдны маленькі шэдэўр. Акрамя адзіночных персанажаў мастачкі ствараюць і лялечныя кампазіцыі з беларускім нацыянальным каларытам: “Хлеб ды соль”, “Залатая восень”, “На Івана Купалу”. Прадстаўлены на выставе лялькі-грэлкі для чайнікаў, лялькі-абярэгі.
Скульптурная тэкстыльная лялька – сапраўдны мастацкі твор. З дапамогай іголкі і ніткі мастачкі ствараюць непаўторныя вобразы. Мяккая, цёплая, артыстычная, часам экзатычная і заўжды непаўторная аўтарская лялька Канюшко нікога не пакіне абыякавым.
Мастачкам прыйшлося авалодваць тэхнікай скульптуры і дызайну адзення, майстэрствам цырульніка і візажыста. У справу ідзе і пластык, і дрэва… Творчы працэс складаны: часам на адну ляльку патрабуецца да паўгода працы. Па словах аўтараў, нараджэнне кожнай лялькі – гэта захапленне, шчасце, але і доля суму ад таго, што лялька пойдзе з дому і будзе жыць у іншага гаспадара.
Музей запрашае  на выставу  з 22 па 30 красавіка, час работы: з 10.00 да 13.00 з 14.00 да 19.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *