15 верасня – Дзень бібліятэк

Актуалии Культура

15 верасня – Дзень бібліятэк
Паважаныя работнікі бібліятэк раёна, ветэраны бібліятэчнай сістэмы!
Сардэчна віншуем усіх вас з прафесійным святам!
Гэта свята аб’ядноўвае не толькі супрацоўнікаў бібліятэк, але і ўсіх, хто любіць і цэніць кнігі – сапраўдныя скарбніцы цывілізацыі. Кнігі для нас служаць надзейнымі дапаможнікамі ў жыцці, крыніцай ведаў, духоўнай сілы і інфармацыі.
Мы аддаём належнае вопыту і цярпенню работнікаў бібліятэк, якія дапамагаюць нам арыентавацца ва ўсёй разнастайнасці класічнай і сучаснай літаратуры, займаюцца шырокай навукова-асветніцкай дзейнасцю, беражліва захоўваюць гістарычную і культурную спадчыну Шумілінскага раёна.
Жадаем вам удзячных і дапытлівых чытачоў, цвёрдай упэўненасці ў заўтрашнім дні, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.                     Раённы Савет дэпутатаў

Надрукавана ў №72 ад 13.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *