Чтобы уборка прошла без жертв

Безопасность Сельское хозяйство

Пад лініяй электраперадач
Пачалася самая напружаная пара на вёсцы —  жніво. Кампанія нясе энергетыкам нямала клопатаў. Асабліва калі камбайнеры ці аператары зернесушылак не выконваюць элементарных правілаў бяспекі. Гэта перш за ўсё датычыцца тых, хто працуе пад лініямі электраперадач. Па розных прычынах могуць парушыцца габарыты паветраных ліній электраперадач да зямлі. У такіх месцах забаронены праезд або работа камбайнаў і іншай высокагабарытнай тэхнікі. У канцы ліпеня 2009 года ў Вілейскім раёне работнік райаграсервісу сядзеў на бункеры камбайна, які праязджаў пад правадамі ВЛ 10 кВ. Калгаснік атрымаў апёкі.
Забараняецца пад лініямі электраперадач ставіць паілкі з вадой для жывёлы, ладзіць загоны для даення, сціртаваць салому, закладваць сянажныя і сіласныя траншэі.
Практыка мінулых гадоў сведчыць: нярэдка тэхнікай збіваюцца апоры паветраных ліній электраперадач, абрываюцца правады, якія тояць вялікую небяспеку для чалавека.  Не трэба падыходзіць да яго бліжэй як на 8 метраў. Забараняецца капаць пад лініямі электраперадач ямы, траншэі глыбей як на 0,3 метра без дазволу электрасетак. Калі ж хто-небудзь з вас заўважыў няспраўнасці ці пашкоджанні электрасетак, трэба неадкладна пазваніць дыспетчару  РЭС па тэлефоне 4-10-51.
І. ЛАПАВУХАЎ, інжынер па эксплуатацыі і рамонце абсталявання РЭС.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *