Комиссия и в холодильник заглянет

Актуалии Закон Образование Общество

Дэкрэт №18: на першым плане – дзеці. Камісія і ў халадзільнік зазірне
У кватэры – шэры смурод тытунёвага дыму. Ён перамешваецца са спякотай, сонцам, якое скрозь шторы ўсё ж прабіраюцца ў пакой. Дыхаць няма чым. У гэтым жа пакоі дзяўчынка гадоў чатырох. Здаецца, і яе адзенне стала шэрым ад гэтага смуроду.
–  Што вы робіце, хіба нельга выйсці на вуліцу пакурыць? – сароміць маладога бацьку з Добрына ўчастковы інспектар РАУС Вячаслаў Воранаў.
Мужчына маўчыць, быццам не яго датычыцца. Праўда, адчыніў фортку. Але дым марудна выходзіць на вуліцу… Тым часам участковы інспектар разам з метадыстам аддзела адукацыі Ірынай Пастарнаковай правяраюць умовы пражывання дзяцей (другому, малодшаму, яшчэ няма і годзіка), глядзяць, ці ёсць прадукты, адзенне ў дзетак.
“Гэта яшчэ не горшая сітуацыя, у сям’і ёсць хаця б прадукты, – кажа ўчастковы. –  Невыносна было для дзяцей тады, калі гэты п’яны бацька дэбашырыў. Ён раней быў частым госцем у міліцыі”.
…Трымаем накірунак у Пабеду. Тут дзве неблаганадзейныя сям’і.
“Вы сёння выглядаеце нядрэнна”, – робіць камплімент Ірына Пастарнакова маладой гаспадыні, згадваючы, як  на апошняе пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх яна з‘явілася нецвярозай. У доме ў яе больш-менш парадак, халадзільнік не пусты.
А вось у суседняй шматдзетнай сям’і ні круп, ні макаронаў, ёсць толькі адзін пакет мукі. А ў сям’і пяцёра дзяцей, жывуць бацькі маладой пары, прыехаў гасцяваць пляменнік. Усяго дзесяць чалавек — на адзін пакет мукі.
Падчас рэйду мы наведалі дзевяць сем’яў Лаўжанскага сельсавета. Да бацькоў, якія жывуць у Мікіцісе і Мазурыне, у камісіі не было прэтэнзій. «Гэтую маладую маці паставілі на ўлік нядаўна, – тлумачыць І. Р. Пастарнакова. – І наведваем мы яе ўпершыню. Але ж бачыце, усё тут добра, дзіця дагледжана”.
Астатнія бацькі ў наведаных сем’ях былі таксама цвярозыя. Тым не менш хацелася б для дзяцей больш годных умоў, больш  разнастайных  прадуктаў… Праз некаторы час у гэтыя сем’і зноў завітае камісія, праверыць, ці куплены да школы сшыткі і пеналы, ці ёсць у дзяцей адзенне і абутак. Аб гэтым бацькам яшчэ ёсць час паклапаціцца.

Автор Лидия РУМЯНЦЕВА.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *